Вы тут

Першая на Эверэсце: пра беларуску Алу Касабуцкую знялі фільм

Ала Касабуцкая на Эверэсце / facebook.com​

У Беларусі знятае дакументальнае кіно пра Алу Касабуцкую — першую беларуску, якой удалося скарыць Эверэст. 

Фільм "Набіраючы вышыню" можна будзе паглядзець на відэасэрвісе VOKA. У яго аснову пакладзеныя інтэрв'ю з Алай і яе мамай, а таксама відэа, знятыя падчас экспедыцыі.

61-гадовая Касабуцкая здзейсніла ўзыходжанне на Эверэст (8848 метраў) раніцай 23 мая 2021 года. Жанчына працуе топ-менеджарам, захапляецца бегам, плаваннем і альпінізмам. Да гэтага яна падымалася на Эльбрус (5642 метры), Кіліманджара (5895 метраў) і Катапаксі (5897 метраў).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.