Першая беларуская футбольная каманда адмовілася ад збораў у Турцыі
Першая беларуская футбольная каманда адмовілася ад збораў у Турцыі. Як інфармуе by.tribuna.com, такое рашэнне прыняў ФК "Шахцёр" (Салігорск) з-за нестабільнай сітуацыі ў гэтым рэгіёне Азіі.
Дарэчы, з 2002 года гарнякі рэгулярна праводзілі зімой зборы ў Турцыі ў межах падрыхтоўкі да сезону. Дзе цяпер будзе рыхтавацца каманда, пакуль невядома.
У Турцыі нядаўна сапсаваліся адносіны з Расіяй з-за збітага расійскага ваеннага самалёта. Масква ўвяла супраць Анкары эканамічныя санкцыі. Побач з Турцыяй, у Сірыі і Іраку, ідуць баявыя дзеянні.
Фота: ria.ru