Першай ракеткай Беларусі стала Аляксандра Сасновіч

Першай ракеткай Беларусі стала Аляксандра Сасновіч

Першай ракеткай Беларусі стала Аляксандра Сасновіч. Пра гэта паведамляе сайт WTA.

Вікторыя Азаранка ў новым рэйтынгу апусцілася з 48-га месца адразу на 317-е. У самай вядомай беларускай тэнісісткі "згарэлі" 1000 ачкоў за леташнюю перамогу ў Маямі.

Такім чынам, найлепшы вынік цяпер у Аляксандры Сасновіч — 111-е месца, 536 ачкоў. Арына Сабаленка займае 127-е месца (456), Вольга Гаварцова — 186-е (277), Вера Лапко — 262-е (174).

Тройку лідарак па-ранейшаму ўзначальвае немка Ангеліка Кербер (7340 ачкоў). Другое месца — у амерыканкі Серэны Уільямс (7010), трэцяе — у чэшкі Караліны Плішкавай (6020).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі