Першае месца на "Славянскім базары" заваяваў украінец, гран-пры не далі нікому

Першае месца на "Славянскім базары" заваяваў украінец, гран-пры не далі нікому

Першую прэмію XXVI Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2017" заваяваў Улад Сытнік з Украіны. Сам хлопец родам з Луганска, быў салістам Луганскай абласной філармоніі, але цяпер жыве ў Кіеве. Яму ўручылі дыплом, спецыяльную ўзнагароду "Ліра" і 15 тысяч долараў.

Гран-пры сёлета вырашана не прысуджаць нікому, бо меркаванні чальцоў журы разышліся. 

Другое месца на конкурсе заваяваў прадстаўнік Беларусі Ягор Шаранкоў, які набраў роўную з украінцам колькасць балаў. Яму ўручылі 10 тысяч долараў. Трэцяе месца і 5 тысяч долараў дасталіся Невене Бажовіч з Сербіі.

Спецыяльны прыз прэзідэнта Беларусі "Славянская надзея" атрымала прадстаўніца Харватыі Ніна Краліч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі