Вы тут

Перцавы балончык у мінскім клубе распыліў школьнік, ён затрыманы

На месцы здарэння / СК

Перцавы балончык у мінскім клубе Crazy Horse распыліў школьнік, ён затрыманы міліцыяй, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта. Крымінальную справу ў дачыненні 17-гадовага хлопца распачалі па артыкуле "асабліва злоснае хуліганства" (ч. 3 арт. 339 КК).

Здарэнне адбылося ўвечары 16 студзеня. Перцавы балончык быў распылены ў натоўпе ў памяшканні. Былі пацярпелыя, некаторых выносілі з клуба на руках. Зламыснік з месца здарэння ўцёк, але яго асобу аператыўна высветлілі. Ён вучыцца ў адной з мінскіх школ. Прычыну свайго ўчынку хлопец не змог патлумачыць. З ім праводзяцца следчыя дзеянні.

СК удакладняе, што пацярпелі чатыры непаўналетнія дзяўчыны, яны шпіталізаваныя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.