Вы тут

Ператрус па справе Герасімені адбыўся ў вядомага трэнера Андрэя Ткачова

Андрэй Ткачоў

У вядомага трэнера і аднаго з лідараў Беларускага фонду спартовай салідарнасці Андрэя Ткачова адбыўся ператрус у рамках справы супраць Аляксандры Герасімені і Аляксандра Апейкіна.

"Мяркуючы па ўсім, я з'яўляюся фігурантам той жа справы па "падрыву прэстыжу краіны на міжнароднай і палітычнай арэне — дыскрэдытацыі кіраўніцтва спартыўнай галіны і дзяржавы", — піша Ткачоў у Фэйсбуку.

Сам Андрэй Ткачоў у бяспецы, ён даўно з'ехаў з Беларусі.

На Аляксандру Герасіменю і Аляксандра Апейкіна тыдзень таму пачалі крымінальную справу па ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса — "Заклікі да здзяйснення іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, учыненыя з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі або глабальнай камп'ютарнай сеткі інтэрнэт" . Прычынай у Следчым камітэце назвалі іх удзел у пераносе з Беларусі шэрагу буйных спартовых турніраў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.