Пераможцаў "Дажынак" узнагародзілі, хаця ўраджай застаўся на палях

Напярэдадні Дня сельскай гаспадаркі у Баранавічах раздавалі прэміі і падарункі тым, хто зрабіў найбольшы ўнёсак ва ўраджай-2008. Пераможцаў набралася шмат. Між тым супрацоўнікі Камітэту дзяржкантролю прыйшлі да высновы, што сярод тых раёнаў Брэстчыны, якія наведалі кантралёры, у Баранавіцкім найгорш з уборкай ураджаю.  Да 1 лістапада ўборку ўвогуле трэба было завяршыць, а ў некаторых гаспадарках яна нават не была даведзеная да паловы. У Баранавіцкім раёне нездавальняючую адзнаку атрымалі 8 гаспадарак. У адным з кааператываў кукуруза засталася стаяць на плошчы 609 гектараў, буракі былі непрыбраныя ва ўсіх 8 гаспадарках на плошчы ад 60 да 90 га. На многіх фермах каровы ўтрымліваюцца ў аварыйных будынках. Парушальнікаў-кіраўнікоў чакаюць штрафы. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі