Перадачу інфармацыі тг-каналам пра вайсковыя аб'екты палічылі "здрадай дзяржаве"

Перадачу інфармацыі тг-каналам пра вайсковыя аб'екты палічылі "здрадай дзяржаве"

Перадачу інфармацыі тг-каналам пра вайсковыя аб'екты палічылі "здрадай дзяржаве". Гэта першы такі выпадак у Беларусі з пачатку вайны ва Украіне, адзначаюць праваабаронцы. Раней людзям інкрымінавалі артыкул "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці", а гэта да 6 гадоў калоніі. За "здраду радзіме" пагражае да 15 гадоў зняволення.

Як піша служба інфармацыі пракуратуры Гомельскай вобласці, абвінавачаны па крымінальнай справе — 32-гадовы жыхар Гомельскага раёна. Сцвярджаецца, што мужчына "на тэрыторыі Гомельскага і Рэчыцкага раёнаў наўмысна аказаў дапамогу замежнай дзяржаве ў правядзенні дзейнасці, загадзя накіраванай на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь". Згодна з матэрыяламі справы ён "збіраў, фіксаваў і аналізаваў інфармацыю разведвальнага характару аб аб'ектах ваеннай інфраструктуры і тэхнікі, у тым ліку аб беларускіх ваенных аб'ектах". З гэтага вынікае, што адсочваліся і расійскія ваенныя аб'екты. Далей абвінавачаны перадаў атрыманую інфармацыю ў чат-бот тг-канала, які "кантралюецца замежнай арганізацыяй".

Справай займаецца следчы аддзел упраўлення КДБ па Гомельскай вобласці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі