Перад сельскімі канцэртамі Дарафеева загарала топлес на Кіпры

А цяпер яна спявае для вяскоўцаў у полі, але тыя працу не спыняюць. У сераду пачаўся “вялікі тур” па Гомельшчыне перад вяскоўцамі Ірыны Дарафеевай. “Еўрарадыё” датэлефанавалася да спявачкі адразу пасля яе канцэрту ў вёсцы Бабровічы. Яна распавяла пра тое, ці не спыняецца з-за яе выступаў жніво, а галоўнае – прызналася, дзе набіралася сілаў для канцэртаў.

Зусім нядаўна Ірына адпачывала на Кіпры (дарэчы, ужо чацвёрты раз). Адпачывала разам з сяброўкай — дырэктарам свайго калектыву. Купалася, “разбіралася са сваімі думкамі“. Дарафеева прызналася “Еўрарадыё”, што загарала… топлес:
“Так, змагла пазагараць топлес. Я да гэтага добра стаўлюся. Але толькі ў тых месцах, дзе няма беларусаў, няма рускіх, няма тых, хто можа мяне ведаць…“.

Спявачка кажа, што не саромелася свайго аголенага цела — проста баялася, што яе могуць пазнаць.

Адразу па вяртанні з Кіпру Ірына Дарафеева патрапіла на… жніво:

“Сустракаюць мяне з караваем, вельмі цёпла. У нас толькі што быў канцэрт у Бабровічах. Я гадзіну давала аўтографы, і людзі былі вельмі шчаслівыя. Я шчаслівая! Калісьці я пачынала з гэтага…”

Як кажа Дарафеева, дзеля яе жніво не спыняецца, камбайны і камбайнёры не сыходзяць з палёў. На імправізаваных канцэртных пляцоўках збіраюцца ўсе вяскоўцы, вольныя ад працы:
“Яны мне плацяць узаемнасцю”, — гаворыць Дарафеева.

Ну і, адпаведна, павялічваецца прадуктыўнасць працы сялян.

Дзе яшчэ праспявае Ірына Дарафеева

2 жніўня, в. Зашыр’е (13.00)
2 жніўня, г. Ельск (19.00)
4 жніўня, в. Глушкевічы (13.00)
4 жніўня, г. Лельчыцы (19.00)
5 жніўня, в. Печышчы (11.00)
5 жніўня, г. Светлагорск (19.00)
6 жніўня, в. Насовічы (13.00)
6 жніўня, г. Добруш (19.00)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі