Вы тут

Перад рэферэндумам дэмсілы ствараюць аператыўны штаб

Апазіцыя стварае аператыўны штаб перад рэферэндумам / кадр з відэа

Лідары дэмакратычных сілаў абвясцілі пра стварэнне аператыўнага штаба напярэдадні канстытуцыйнага рэферэндуму. Пра гэта было заяўлена на прэс-канфкрэнцыі 21 студзеня.

Па словах Святланы Ціханоўскай, гэта будзе каардынацыйны цэнтр, які аб'яднае яе Офіс, Народнае антыкрызіснае ўпраўленне, платформу "Голас", арганізацюы былых сілавікоў, ініцыятывы "Сумленныя людзі" і "Зубр".

"У аператыўным штабе ёсць палітычныя структуры і грамадзянскія ініцыятывы, і мы запрашаем усіх, хто хоча далучыцца да нашай працы", — зазначыла Ціханоўская. 

Падрабязнасці стратэгіі дэмсілаў апублікаваныя  на сайце xx2022.org.

Таксама на гэтай прэс-канферэнцыі прадстаўнікі дэмсілаў пацвердзілі ранейшае рашэнне — заклікаць беларусаў прыходзіць на рэферэндум і перакрэсліваць абодва варыянты адказу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.