Перад матчам Кубка Дэвіса капітан беларусаў кажа пра адсутнасць праблемаў

Капітан беларускай тэніснай зборнай Дзмітрый Татур заявіў пра гатоўнасць сваіх падапечных да матчу Кубка Дэвіса супраць каманды Швейцарыі. "Нягледзячы на дождж, у нас вясновы настрой, і мы спадзяемся сваёй гульнёй разагнаць хмары", — сказаў капітан на сустрэчы з журналістамі 8 красавіка ў Мінску. Па яго словах, асноўныя задачы падрыхтоўчага перыяду выкананыя. "Да матчу мы падышлі без траўмаў, у ўсіх гульцоў расце рэйтынг", — адзначыў Д.Татур.

Лідэр гаспадароў Максім Мірны выказаў надзею, што беларускія заўзятары дапамогуць атрымаць перамогу над моцным супернікам. Капітан і гульцы выказалі шкадаванне, што ў Мінск не прыедзе лідэр сусветнага тэнісу Рожы Федэрэр, аднак гэта, па іх словах, павялічвае шанцы на перамогу ў матчы са швейцарцамі. У той жа час, як адзначыў Уладзімір Валчкоў, матч будзе вельмі цяжкім: "Іх першая ракетка Станіслас Ваўрынка ўваходзіць у трыццатку наймацнейшых, астатнія не вызначаліся асаблівымі поспехамі, але ў іх ёсць перамогі на турнірах"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі