"Пераабуцца паспееце?": У Мінску з'явілася палітычная інсталяцыя з абутку
![Інсталяцыя з абутку ў Чыжоўцы / Еўрарадыё](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/photo_2021-03-20_16-51-11.jpg.webp?itok=a1ZlcfoM)
Інсталяцыя з абутку ў Чыжоўцы / Еўрарадыё
У мінскім мікрараёне "Чыжоўка" з'явілася палітычная інсталяцыя з абутку. Яна прысвечаная "пераабуванню" — змене палітычнай пазіцыі ў залежнасці ад абставінаў — і тым апраўданням, якія людзі будуць прыдумляць для сваіх учынкаў, за якія ім стане сорамна.
Кожнай пары абутку адпавядае свой подпіс-апраўданне. Напрыклад: "Ідэолаг — гэта проста праца", "Я наогул заўсёды была за перамены", "Разумееце, на мяне ціснулі, а ў мяне крэдыты!", "Ну мы ж не думалі, што так усё скончыцца", "Паабяцалі кватэру, як я мог адмовіць?".
!["Переобуться успеете?": В Минске появилась политическая инсталляция из обуви](/sites/default/files/paragraphs/image/photo2021-03-2016-51-08.jpg)
!["Переобуться успеете?": В Минске появилась политическая инсталляция из обуви](/sites/default/files/paragraphs/image/photo2021-03-2016-51-10.jpg)
!["Переобуться успеете?": В Минске появилась политическая инсталляция из обуви](/sites/default/files/paragraphs/image/photo2021-03-2016-51-12.jpg)
Інсталяцыя сканчаецца надпісам: "Пераабуцца паспееце?".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.