Пензенскія сектанты спрабавалі вырыць другую зямлянку

Новыя паслядоўнікі вучэння лідэра пензенскіх сектантаў Пятра Кузняцова спрабавалі зрабіць другую зямлянку, паведамляе “РИА Новости”.
Да моманту, калі яе знайшлі мясцовыя ўлады, сектанты паспелі пракапаць вертыкальны тунель, які сыходзіць пад зямлю на глыбіню каля паўтара метра. Ад тунелю адыходзіў нахільны пяціметровы калідор з вышынёй сценаў у чалавечы рост.

У калідоры паслядоўнікі Кузняцова паспелі размясціць запас харчавання. Улады засыпалі новае сховішча сектантаў зямлёй. Нагадаем, на сённяшні дзень у старой зямлянцы застаюцца дзевяць або адзінаццаць чалавек, сярод якіх і грамадзяне Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі