Пензенскія пустэльнікі здзейснілі масавае самагубства?

Пустэльнікі спынілі ўсякія кантакты з тымі, хто знаходзіцца на паверхні. Па версіі пустэльнікаў, у пячоры магло адбыцца масавае самагубства. Аднак афіцыйна гэтая інфармацыя пакуль не пацвярджаецца. Раней адзін з пустэльнікаў, які выйшаў з добраахвотнага зняволення, ужо заяўляў аб смерці двух жанчын. Адна з іх памерла ад анкалогіі. Іншая – грамадзянка Беларусі – ад голаду, па словах сектантаў, яна выконвала празмерна строгі пост. Абедзве пахаваныя ў пячоры. Праводзіцца праверка. Па дадзеных расійскіх праваахоўных органаў, цяпер у зямлянцы знаходзяцца 11 пустэльнікаў. Астатнія жывуць у хаце свайго духоўнага лідэра Пятра Кузняцова. Дзве пустэльніцы на днях адправіліся дадому – у Іванаўскую вобласць і Ніжні Ноўгарад.

Паводле ОНТ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі