Пентагон: Расія моцна адстае ад графіка наступлення на Данбас

Украінскія вайскоўцы едуць на самаходных гаўбіцах, Данецкая вобласць, 8 ліпеня 2022 года / Reuters
Украінскія вайскоўцы едуць на самаходных гаўбіцах, Данецкая вобласць, 8 ліпеня 2022 года / Reuters

Расея моцна адстала ад графіка наступу на Данбас. Аб гэтым заяўляе Пентагон.

"Расіяне дасягаюць вельмі паступовага, абмежаванага і высоказатратнага прагрэсу толькі на пэўных невялікіх участках Данбаса. Яны моцна адстаюць ад сваіх тэрмінаў. Яны моцна адстаюць ад сваіх мэт", — пра гэта заявіў на брыфінгу высокапастаўлены прадстаўнік Пентагона.

Ведамства адзначае, што Украіна пачала праводзіць эфектыўныя лакальныя контрнаступленні.

"Мы ўсё часцей бачым здольнасць украінцаў выкарыстоўваць сістэмы HIMARS, каб значна ўскладніць прасоўванне рускіх нават там, дзе ім было так цяжка і марудна прасоўвацца. Таму мы ўвогуле не бачым, каб Расія выйгравала гэтую бітву", — сказаў чыноўнік.

8 ліпеня Джо Байдэн падпісаў новы пакет ваеннай дапамогі Украіне на 400 мільёнаў долараў. У пакет таксама ўваходзяць чатыры дадатковыя ракетныя ўстаноўкі і боепрыпасы, у выніку чаго колькасць высокамабільных артылерыйскіх ракетных сістэм, якія ЗША даюць Украіне, дасягае 12-ці. Восем сістэм ужо дастаўлена ва Украіну. Кіраваць імі могуць 100 байцоў — яны прайшлі адпаведную падрыхтоўку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі