Вы тут

Пентагон абнародаваў відэа запуску ракеты "Тамагаўк" з падлодкі

Фота: Reuters

Міністэрства абароны ЗША апублікавала відэа, як са шматмэтавай атамнай падлодкі USS John Warner адбываецца запуск крылатай ракеты "Тамагаўк". Атака была праведзеная ў рамках аперацыі заходняй кааліцыі супраць аб'ектаў сірыйскай праграмы хімічнай зброі.

Відэаролік з запуску ракеты з'явіўся ў Твітар-акаўнце Пентагона. У паведамленні адзначаецца, што падлодка знаходзіцца ў Міжземным моры.

Атака заходніх сілаў па трох сірыйскіх аб'ектах адбылася ў ноч на 14 красавіка. Паводле інфармацыі Пентагона, былі выпушчаныя 105 ракет. Гэтая атака стала адказам на інфармацыю пра тое, што ў сірыйскім горадзе Дума ўрадавыя войскі Башара Асада зладзілі хімічную атаку.