Пенсіянерку накрыла вялізная сцяна вады з-за прарыву вадаправода (відэа)
У расійскім горадзе Барнаул пенсіянерку накрыла вялізная сцяна вады з-за прарыву вадаправода. Відэа здарэння з'явілася на YouTube. Жанчына ішла дахаты і не падазравала, якія выпрабаванні дастануцца на яе долю. Яна была напалоханая, уся вымакла, але самастойна дайшла да свайго дома, інфармуе ria.ru.
Высветлілася, што ў тым раёне праводзіліся гідраўлічныя выпрабаванні, якія і прывялі да прарыву. Пасля правядзення рамонтных працаў яны працягнуцца.
Тым часам Следчы камітэт высвятляе абставіны гэтага здарэння.