Пенсіянерцы было самотна і яна прыдумала злачынства ў банку ў Мінску
![Пенсіянерцы было самотна і яна прыдумала злачынства ў банку ў Мінску](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/914769389fotolia715.jpg.webp?itok=Or-fcJe4)
Пенсіянерцы было самотна і яна прыдумала злачынства ў банку ў Мінску. Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца Цэнтральнага РУУС сталіцы Таццяна Абозная, жанчына патэлефанавала ў банкаўскі кантакт-цэнтр і распавяла пра планы нейкай жанчыны. Супрацоўнікі звярнуліся ў міліцыю. Высветлілася, што ніхто не рыхтаваў злачынства ў банку. У размове з міліцыянерам пенсіянерка прызналася, што ёй было самотна і вельмі хацелася паразмаўляць з людзьмі. Таму яна і патэлефанавала ў кантакт-цэнтр і прыдумала гэтую гісторыю.
Праваахоўнік пагутарыў з 84-гадовай мінчанкай, “падтрымаў яе маральна”, пасля чаго яна паабяцала больш так не фантазіраваць і не тэлефанаваць у арганізацыі з паведамленнямі пра небяспеку.