Вы тут

Дзядулю, які сказаў пра бомбу ў самалёце Мінск — Санкт-Пецярбург, выпусцілі

Нацыянальны аэрапорт "Мінск" / З архіва Еўрарадыё

Мужчыну, які ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск" заявіў пра бомбу ў самалёце, выпусцілі на волю. Пра гэта ў Следчым камітэце распавялі парталу TUT.by. 

Здарэнне адбылося 1 лістапада. Пры пасадцы на рэйс Мінск — Санкт-Пецярбург 80-гадовы пасажыр заявіў бортправадніку пра бомбу на борце самалёта. Праверка сапёраў выявіла, што паведамленне было непраўдзівым. 

Мужчыну затрымалі, на яго пачалі крымінальную справу. Пасля допыту яго адпусцілі пад абавязальніцтва аб яўцы.

Пенсяінеру пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі за фальшывае паведамленне аб мініраванні. Акрамя таго, з яго вылічаць выдаткі за прыбыццё аператыўных службаў і затрымку вылету рэйса.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.