Пенсіянер з Брэста хоча правесці пікет супраць абыякавасці чыноўнікаў

72-гадовы жыхар Брэста Павел Казакоў падаў заяўку ў гарвыканкам на правядзенне пікета супраць абыякавасці службоўцаў да зваротаў грамадзян. Такім чынам пенсіянер збіраецца прыцягнуць увагу жыхароў горада да праблемы бяздушнага стаўлення чыноўнікаў да людзей, з якой ён сутыкнуўся асабіста. Агенцтва БелаПАН паведамляе, што падставай для такога публічнага выяўлення свайго меркавання паслужылі 50 зваротаў у розныя інстанцыі, накіраваных Казловым цягам апошніх 2 гадоў. Пенсіянер аспрэчвае рашэнне Міністэрства юстыцыі, на падставе якога ён у 2007 году быў пазбаўлены ліцэнзіі на правядзенне аўтатэхнічных экспертыз.

Прычынай пазбаўлення ліцэнзіі стала тое, што Казлоў два разы аказаў аднаму з судоў Брэста экспертную паслугу, не пазначаную ў ліцэнзіі. Пры гэтым заканадаўствам прадугледжваецца, што суд сваім рашэннем можа прыцягваць да такіх прац на разавай аснове грамадзян без ліцэнзіі, якія маюць адмысловыя веды.

Заяўнік збіраецца правесці пікет 27 верасня з 13:00 да 15:00 на пешаходнай пляцоўцы вуліцы Гогаля. Планаваная колькасць удзельнікаў — пяць чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі