Пенсіянер выйграў сэкс з дзвюма прастытуткамі, але не дажыў да яго

Аднак стары сканаў за некалькі гадзін да атрымання падарунку, паведамляе lenta.ru са спасылкай на NY Daily News. Джоні Орыс памёр ад удушша — ён падавіўся кавалкам стэйка ў рэстаране, куды зайшоў адзначыць свой выйгрыш.



Удавец Джоні Орыс стаў удзельнікам конкурсу для пенсіянераў яшчэ ў кастрычніку. Заяўку ад імя дзеда падаў унук Орыса, Эд. Яму ж дастаўся цяпер і купон на бясплатнае наведванне прастытутак.



Арганізатар конкурсу выказаў спачуванні родным пераможцы. Акрамя таго ён адзначыў, што прастытуткі таксама былі засмучаныя гэтай весткай.



Фота — кадр Youtube

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі