Пенсіі па ўзросце плануецца павысіць на 6% з 1 траўня

Пенсіі па ўзросце плануецца павысіць на 6% з 1 траўня

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны прапануе з 1 траўня павысіць пенсіі па ўзросце прыкладна на 6%. Пра гэта ў эфіры тэлеканала АНТ паведаміла кіраўніца ведамства Ірына Касцевіч.

"У сярэднім, нашая прапанова — павышэнне на 25 рублёў. Гэта крыху больш за 6%. Я кажу пра пенсіі па ўзросце", — удакладніла міністр.

Адказала Касцевіч і на пытанне, ці будуць пенсіі павышацца сёлета яшчэ раз. Гэта, па яе словах, залежыць ад росту заробкаў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі