Пазняк не верыць, што Ціханоўскую запросяць на інаўгурацыю Байдэна

Пазняк не верыць, што Ціханоўскую запросяць на інаўгурацыю Байдэна

Лідар КХП-БНФ, палітэмігрант Зянон Пазняк не верыць, што Святлану Ціханоўскую запросяць на інаўгурацыю абранага прэзідэнта ЗША Джо Байдэна. "З Беларусі, наколькі мне вядома, на сённяшні дзень, на мяркуемую інаўгурацыю Байдэна не запрасілі нікога, піша ён на сваёй староны ў Facebook. — Не надта верыцца, што амерыканцы пачнуць, як еўрапейцы, гуляць у прафанацыю з Ціханоўскай".

Пазняк ужо працяглы час крытычна ацэньвае дзейнасць Святланы Ціханоўскай. Ён згадвае, што аўтарытэтнае амерыканскае выданне The Washington Post нядаўна напісала наступнае: "Джо Байдэн павінен запрасіць Святлану Ціханоўскую на сваю інаўгурацыю і сустрэцца з ёй у Белым Доме, каб паказаць свету, што Злучаныя Штаты зноў падтрымліваюць дэмакратыю". Ужо пасля гэтай публікацыі Ціханоўская распавяла, што атрымала запрашэнне на сустрэчу ў Байдэнам, але без падрабязнасцяў.

Яшчэ будучы кандыдатам у прэзідэнты, Джо Байдэн выступаў за пашырэнне санкцый супраць афіцыйнага Мінска і за падтрымку дэмакратычных сіл.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі