Пазнай любімых музыкаў “па запчастках” і едзь на ПІКНІK.BY

Еўрарадыё адмыслова засвоіла Фаташоп, каб разабраць “на запчасткі” 11 будучых удзельнікаў фестывалю ПІКНІК.BY, які адбудзецца 1 ліпеня на хутары Шаблі


Разбірайся хутчэй, чые порткі, гармонікі, флейты ды іншыя “запчасткі” мы клапатліва выразалі з фотарэпартажаў Еўрарадыё, і дасылай адказы і свой кантактны тэлефон на [email protected] да 18:30 22 чэрвеня. Запрашальнік на фестываль атрымае той, хто зможа адшукаць і правільна назваць большую колькасць выканаўцаў. 


У выпадку, калі некалькі канкурсантаў пакажуць аднолькавыя здольнасці, лёс запрашальніка вызначыць вавёрка з Мінскай таксоўкі  дыджэі Еўрарадыё шляхам чэснай латарэі. 

Вынікі і дакладныя адказы можна будзе даведацца 22 чэрвеня ў 20:30 ў жывым эфіры і на сайце Еўрарадыё.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі