Вы тут

“Пазітыўны рух”: На пунктах прафілактыкі не засталося шпрыцоў і прэзерватываў

crbhotimsk.by

Пункты прафілактыкі для спажыўцоў ін’екцыйных наркотыкаў па ўсёй Беларусі засталіся без расходных матэрыялаў. Згодна з табліцай, апублікаванай у сацыяльных сетках грамадскім аб’яднаннем “Пазітыўны рух”, у 18-ці пунктах зніжэння шкоды амаль не засталося шпрыцоў, спіртавых сурвэтак, прэзерватываў і экспрэс-тэстаў.

У 2019 годзе Беларусь атрымала грант ад Глабальнага фонду па барацьбе са СНІДам, сухотамі і малярыяй на фінансаванне праграм зніжэння шкоды. Аднак рэгістрацыя гранта зацягнулася амаль на чатыры месяцы, а грамадскім арганізацыям, якія займаюцца прафілактыкай ВІЧ, давялося працаваць у экстраным рэжыме.

19 сакавіка грант на стрымліванне ВІЧ і туберкулёза быў зарэгістраваны, але як інфармуе “Пазітыўны рух”, праблема не вырашана, і сітуацыя нават пагаршаецца. Гэта можа прывесці да новых выпадкаў заражэння ВІЧ-інфекцыяй сярод спажыўцоў ін’екцыйных наркотыкаў.