Пажарнікі абмежавалі ўваход на гродзенскі офіс АГП

У мінулыя выхадныя прадстаўнікі гродзенскай абласной філіі Аб’яднанай грамадзянскай партыі атрымалі пастанову ад МНС.
Дакумент забараняе знаходжанне ў офісе больш за 15 чалавек. 2 лютага падчас канцэрту, прысвечанага дню нараджэння Кастуся Каліноўскага ў памяшканні АГП сабраліся каля 200 чалавек. У той жа момант офіс наведалі пажарнікі, міліцыя і ідэалагічныя супрацоўнікі.

Вынікам гэтай праверкі і стала пастанова пажарнікаў. Як адзначыў кіраўнік гродзенскай абласной арганізацыі АГП Юры Істомін, цяпер функцыянаванне філіі амаль немагчымае. Абмежаванне ў 15 чалавек не дасць магчымасць правесці сход нават гарадской арганізацыі.

Сяргей Апановіч, Еурарадыё, Гродна

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі