Павел Севярынец пра "заяву чатырох": Мы за АДС без камуністаў

Правыя дэмакратычныя сілы Беларусі, з ініцыятывы хрысціянскіх-дэмакратаў, прынялі заяву "Аб каштоўнаснай аснове кааліцыйнага будаўніцтва". Яе падпісалі Лявон Баршчэўскі (Партыя БНФ), Аляксандр Мілінкевіч (аргкамітэт па стварэнні "Руху "За Свабоду"), Павел Севярынец (аргкамітэт па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя") і Зміцер Дашкевіч ("Малады фронт"). Яны засведчылі ў дакуменце, што "дзяржаўная незалежнасць Беларусі ёсць абсалютная каштоўнасць" і асудзілі "зневажальныя заявы, нібыта Беларусь атрымала незалежнасць выпадкова".
Павел Севярынец у інтэрв'ю Еўрарадыё тлумачыць, на каго мусіць паўплываць заява правых:

"У першую чаргу гэтая заява мусіць паўплываць на тых дзеячоў у Беларусі, якія лічаць асновай для дэмакратычнай кааліцыі што-небудзь акрамя незалежнасці. Канкрэтна я, напрыклад, маю на ўвазе Сяргея Калякіна, які заяўляў, што беларуская незалежнасць "здабытая досыць дзіўным чынам", які неаднаразова выяўляў сваю прарасейскую арыентацыю".

Павел Севярынец кажа, што правыя хацелі б, каб камуністаў не было ў складзе Аб'яднаных дэмакратычных сілаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі