Вы тут

Павел Белавус стаў падазраваным па крымінальнай справе

Павел Белавус / Еўрарадыё

Заснавальнік Symbal.by Павел Белавус стаў падазраваным па крымінальнай справе.

23 снежня ў яго мусіў скончыцца чарговы тэрмін адміністрацыйнага арышту, але на волю прадпрымальнік не выйшаў. Як паведамляюць яго паплечнікі, Белавуса адвезлі ў Следчы камітэт, а дома ў яго правялі ператрус і канфіскавалі тэхніку. 

Белавус праходзіць па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел). Яму пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

Цяпер Белавуса ўтрымліваюць у следчым ізалятары.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.