Паўночная Карэя запусціла тры балістычныя ракеты

КНДР выпрабавала тры ракеты малога радыусу дзеяння на ўсходнім узбярэжжы Карэйскага паўвострава. Два пускі былі зробленыя раніцай 18 траўня, а трэці — у раёне паўдня. Ракеты зваліліся ў мора, адзначае РБК.



Нагадаем, што ад пачатку гэтага года сітуацыя на Карэйскім паўвостраве застаецца вельмі напружанай. Пасля трэцяга па ліку ядзернага выпрабавання Пхеньян перайшоў да ваяўнічай рыторыкі ў адносінах да Паўднёвай Карэі і ЗША. КНДР выйшла з дамовы пра ненапад і ладзіць вайсковыя вучэнні ў прымежнай зоне. Паўночная Карэя таксама рэгулярна перамяшчае па сваёй тэрыторыі ракетныя комплексы "Мусудан".



Фота — AP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі