Паўла Вінаградава асудзілі на 5 сутак арышту

У Цэнтральным раёне Мінска працягваюцца суды над удзельнікамі акцыі пратэсту супраць скасавання льготаў.
Прысудаў чакаюць Павел Чумакоў, Вадзім Баравік, Аляксандр Барадзенка, Павел Вільтоўскі і Павел Маркевіч. Пра гэта паведаміла “Радыё Свабода”. Нагадаем, увечары 1 чэрвеня ў сталіцы адбылася моладзевая акцыя “Пахаванне льготаў”.

У ёй узялі ўдзел каля 200 чалавек. Моладзь збіралася прайсці па Нямізе, трымаючы ў руках ільготныя квіткі і труну. Аднак каля моста праз Нямігу іх атакавалі спецназаўцы. Некалькі чалавек былі жорстка збітыя. 6 чалавек былі затрыманыя.

Да суда яны прабылі ў следчым ізалятары на вуліцы Акрэсціна. Маладзёнаў абвінавачваюць у арганізацыі несанкыянаванага мерапрыемства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі