Паўла Севярынца прывезлі ў РАУС Маскоўскага раёна Брэста

Паўла Севярынца прыблізна ў 19.30 прывезлі ў РАУС Маскоўскага раёна Брэста. Пра гэта “Еўрарадыё” паведаміў адзін з затрыманых актывістаў Андрэй Любянчук. Нагадаем, сёння міліцыянты і людзі ў цывільным, пагражаючы ўжыццём зброі, уварваліся ў офіс гарадской філіі Партыі БНФ, дзе праходзіла сустрэча з Севярынцам. 28 чалавек былі затрыманыя і на трох аўтамабілях дастаўленыя ў РАУС.

Севярынец заставаўся ў офісе, дзе міліцыянты апісвалі ўсе рэчы. У яго забралі пашпарт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі