Паўла Мажэйку прызналі палітвязнем

У Беларусі працягвае павялічвацца колькасць палітвязняў / Ілюстрацыйнае фота "Новага часу"
У Беларусі працягвае павялічвацца колькасць палітвязняў / Ілюстрацыйнае фота "Новага часу"

Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 11 чалавек. Гэта — Аляксандр Адзярыха, Яўген Бужынскі, Ганна Вольская, Яўген Грыгарэўскі, Яўген Гукаў, Ілля Давыдзенка, Міхаіл Касякоў, Павел Ларын, Павел Мажэйка, Вольга Манкевіч і Юрый Чубанаў. Праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення.

Сярод новых палітвязняў — журналіст Мажэйка, "узяты пад варту за рэалізацыю свабоды выказвання мяркаванняў". Ён знаходзіцца за кратамі з канца лета.

Адзярыха асуджаны на 3 гады пазбаўлення волі за "абразу" Аляксандра Лукашэнкі, экс-старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай, старшыні КДБ Івана Церцеля і яшчэ цэлай групы службовых асоб.

У Беларусі на сённяшні дзень 1344 палітвязні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі