Паўла Красоўскага выклікалі ў абласную пракуратуру

Моладзевы актывіст з Жодзіна Павел Красоўскі атрымаў позву ў мінскую абласную пракуратуру.
Яму неабходна з’явіцца на допыт у панядзелак у 9.30. Красоўскі праходзіць па справе “Маладога фронту” у якасці сведкі.

У чацвер позву ў абласную пракуратуру на панядзелак атрамала таксама актывістка з Нясвіжа Наста Азарка.

Яна таксама праходзіць сведкай па гэтай справе, але не выключае, што пасля допыту яе статус можа змяніцца на падазроную.

Нагадаем, у панядзелак у 10.00 адбудзецца суд над моладзевымі актывістамі Барысам Гарэцкім, Змітром Хведаруком і Настай Палажанкай.

Іх абвінавачваюць у дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”.

Яшчэ адзін падазроны Аляксей Янушэўскі з’ехаў у Чэхію, дзе папрасіў палітычны прытулак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі