Паўднёвая Карэя заявіла пра гатоўнасць паставіць зброю Украіне

Паўднёвая Карэя з'яўляецца буйным вытворцам артылерыйскіх боепрыпасаў / ілюстрацыйнае фота wikimedia.org
Паўднёвая Карэя з'яўляецца буйным вытворцам артылерыйскіх боепрыпасаў / ілюстрацыйнае фота wikimedia.org

Паўднёвая Карэя мяняе сваю пазіцыю і цяпер дапускае магчымасць паставак зброі Украіне. Гэта можа адбыцца ў выпадку буйнамаштабнага нападу на мірных жыхароў, заявіў прэзідэнт рэспублікі Юн Сак Ёль у інтэрв'ю Reuters.

"Калі ўзнікне сітуацыя, з якой міжнародная супольнасць не зможа мірыцца, напрыклад, буйнамаштабны напад на мірнае насельніцтва, масавыя забойствы ці сур'ёзныя парушэнні законаў вайны, то нам будзе складана настойваць толькі на гуманітарнай або фінансавай дапамозе", — сказаў Юн Сак Ёль. Reuters адзначае, што Сеул упершыню заявіў пра гатоўнасць даць зброю Украіне. Раней улады гэтай краіны выключалі такую магчымасць. Паўднёвая Карэя з'яўляецца буйным вытворцам артылерыйскіх боепрыпасаў і саюзнікам ЗША. Але ў Сеуле хацелі пазбегнуць супрацьстаяння з Расіяй, бо маюць свае кампаніі там, а таксама з улікам уплыву Масквы на Паўночную Карэю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі