Паўднёвая Асеція падрыхтавала дакументы для ўваходжання ў Саюзную дзяржаву

Пытанне аб уваходжанні Паўднёвай Асеціі ў Саюзную дзяржаву Беларусі і Расіі практычна вырашана. Пра гэта заявіў віцэ-спікер паўднёваасецінскага парламента Юрый Дзіцойты, інфармуе “Інтэрфакс”. Паводле яго слоў, 16-17 кастрычніка адбудзецца сход саюзнага парламента, на якім Паўднёвая Асеція будзе прысутнічаць у якасці госця і перадасць зварот з просьбай аб уваходжанні ў Саюзную дзяржаву. Дзіцойты падкрэсліў, што парламент Паўднёвай Асеціі ўжо падрыхтаваў неабходныя дакументы.

Разам з тым віцэ-спікер адзначыў, што Беларусь абяцала прызнаць незалежнасць Паўднёвай Асеціі, паколькі рэспубліка не зможа ўвайсці ў Саюзную дзяржаву ў выпадку непрызнання хаця б адным з яго членаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі