Патрыярх Кірыл сустрэўся з мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прыняў удзел ва ўрачыстым сходзе ў Палацы Рэспублікі, які адбыўся з нагоды прыбыцця ў Мінск Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла. Іерархі прывіталі адзін аднаго, пасля чаго адбылася кароткая прыватная размова. Сайт Catholic.by паведамляе, што падчас размовы архібіскуп падкрэсліў добрыя стасункі і плённае супрацоўніцтва, якія склаліся паміж Каталіцкім Касцёлам і Праваслаўнай Царквой у Беларусі і пажадаў Патрыярху Божай дапамогі ў яго служэнні.

У Мітрапаліта Кандрусевіча адбылася таксама кароткая размова са старшынёй Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхата архіепіскапам Валакаламскім Іларыёнам. Яны закранулі тэму візіта архіепіскапа Іларыёна ў Ватыкан, які адбыўся на прошлым тыдні, і яго сустрэчы з Папам Бэнэдыктам XVI, Дзяржсакратаром Яго Святасці кардыналам Бертонэ і кардыналам Касперам. Іерархі падкрэслілі вялікае значынне такіх сустрэч і іх спрыянне каталіцка-праваслаўнаму дыялогу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі