Патрыярх Кірыл: Прызнанне геяў набліжае канец свету

"У апошні час мы сутыкаемся з вялізнымі спакусамі, калі ў шэрагу краін выбар на карысць граху сцвярджаецца і апраўдваецца законам, а тыя, хто, жывучы паводле сумлення, змагаецца з такімі навязанымі меншасцю законамі, падвяргаюцца рэпрэсіям. Гэта вельмі небяспечны апакаліптычны сімптом, і мы павінны рабіць усё для таго, каб на прасторах Святой Русі грэх ніколі не сцвярджаўся законам дзяржавы, таму што гэта азначае, што народ уступае на шлях самазнішчэння ", - сказаў патрыярх пасля нядзельнай службы ў Казанскім саборы на Краснай плошчы.

Паводле яго слоў, сёння каласальныя сілы накіраваны на тое, "каб пераканаць усіх нас у тым, што адзінай каштоўнасцю з'яўляецца свабода выбару, і ніхто не мае права замахвацца на гэтую каштоўнасць, нават калі чалавек выбірае зло, нават калі чалавек выбірае сацыяльна небяспечныя паводзіны, калі толькі не парушаюцца нормы грамадзянскага закона", - паведамляе “Інтэрфакс”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі