Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што візіт патрыярха Кірыла надасць "новы дынамічны імпульс дзяржаўна-царкоўнаму супрацоўніцтву".
Пра гэта прэзідэнт заявіў 25 верасня ў Мінску падчас сустрэчы з
патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам.
Паводле яго слоў, паміж
свецкай і духоўнай уладай у Беларусі склаліся "па-сапраўднаму
партнёрскія адносіны".
Патрыярх Кірыл, у сваю чаргу, заўважыў, што год
ад года праваслаўная царква" па праву становіцца адным з важных
інстытутаў беларускага грамадства, надзейнай апорай дзяржавы".
Пры
гэтым ён падкрэсліў, што нацыянальнае будаўніцтва ў краіне, у якой
пераважная большасць насельніцтва спавядае праваслаўе, "немагчымае без
удзелу царквы".
БелаПАН