Пастара хацелі аштрафаваць за хатнюю ежу

Пастар царквы “Ласка Ісусава” Мікалай Барычэўскі здолеў абскардзіць у судзе пастанову санітарнай службы, якая аштрафавала яго на 700 тысяч рублёў, паведамляе БелаПАН. Менавіта такую пастанову вынес галоўны санітарны лекар Крупскага раёна Аляксандр Хадаровіч. Падставай для прызначэння штрафу стала тое, што падлеткаў, якія наведвалі Біблейскую нядзельную школу пры царкве, кармілі прыгатаванай у хатніх умовах ежай. Санітарны лекар палічыў няправільным тое, што ежу гатавалі людзі, якія не маюць допуску да працы з харчамі, а таксама тое, што прадукты былі без суправаджальных дакументаў.

Суд прызнаў доказы санітарнай службы недастатковымі, да таго ж пастару не растлумачылі яго правы і абавязкі. Суд звярнуў увагу і на неадпаведнасць памеру штрафу і цяжару правапарушэння, а таксама на тое, што ў пастара Барычэўскага нізкі ўзровень прыбыткаў і ён гадуе чатырох дзяцей. Да таго ж спажыванне хатняй ежа, якой слухачоў нядзельнай школы кармілі ўласныя бацькі, ніяк не паўплывала на здароўе падлеткаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі