Пастар царквы "Новае жыццё" прызнаны чалавекам году

Пастар пратэстанцкай царквы “Новае жыццё” Вячаслаў Ганчарэнка быў
названы чалавекам году. Такое званне яму надаў мегапартал хрысціянскіх
рэсурсаў IN VICTORY.

Інтэрнэт-партал вызначаў людзей, якія
найбольш паўплывалі на расійскамоўнае хрысціянства ў мінулым годзе.
Беларускі пастар атрымаў званне “Герой году”.

Гэтым ён быў ушанаваны за
беспрэцэдэнтную для пост-савецкай прасторы акцыю — пост-галадоўку ў
абарону храмавага будынку.

Нагадаем, што справа з абаронай царквы не
скончылася. Менавіта ў гэтыя дні працягваецца суд паміж пратэстантамі і
Мінскім гарвыканкамам.

Прысуд, верагодна, будзе абвешчаны 23 студзеня.