Вы тут

Пасол Славакіі ў Беларусі сышоў у адстаўку праз удзел у парадзе 9 траўня

Пасол Славакіі ў Беларусі Ёзэф Мігаш / baj.by

Пасол Славакіі ў Беларусі Ёзэф Мігаш сышоў у адстаўку, піша славацкае выданне "Dennik". Мігаш не параіўся з МЗС Славакіі наконт свайго рашэння ўзяць удзел у мінскім парадзе 9 траўня. Праз канфлікт на гэтай глебе дыпламат вырашыў сысці ў адстаўку.

Нагадаем, большасць паслоў Еўрапейскага саюза, за выключэннем паслоў Венгрыі і Славакіі, не прынялі запрашэння прыйсці на парад. Аднак для Ёзэфа Мігаша ўдзел ва ўрачыстасцях быў прынцыповым, славацкай прэсе ён пракаментаваў гэта так: "Я сын партызана і адназначна з'яўляюся антыфашыстам". 

МЗС Славакіі мяркуе, што пасол парушыў прынцыпы камунікацыі са штаб-кватэрай, не расказаўшы пра намер удзельнічаць у парадзе 9 траўня. Прэс-служба ведамства пацвярджае, што пасол сам папрасіў адхіліць яго ад пасады. 

Ёзэф Мігаш быў прызначаны паслом Славакіі ў Беларусі ў 2016 годзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.