Паслязаўтра ў Беларусь прыедзе прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ

Прэзідэнт Літоўскай Рэспублікі Даля Грыбаўскайтэ наведае Беларусь з працоўным візітам 20 кастрычніка. Як паведамляе БелаПАН, у яе запланаваная сустрэча з Аляксандрам Лукашэнкам. Перамовы кіраўнікоў дзяржаваў пройдуць у вузкім і пашыраным складах. Асноўнай іх тэмай стане развіццё гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Прэзідэнты таксама абмяняюцца меркаваннямі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня.

Па выніках перамоў чакаецца падпісанне шэрагу двухбаковых дакументаў.

Кіраўнік Беларусі наведваў Літву з афіцыйнымі візітамі ў 1995 і 2009 гадах. У верасні мінулага года падчас візіту ў Вільню Лукашэнка запрасіў Грыбаўскайтэ наведаць Беларусь з візітам у адказ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі