Вы тут

Пасля закрыцця Еўрагульняў у Мінску ўтварылася чарга на ўваход у метро

Раман Пратасевіч, Еўрарадыё

Пасля цырымоніі закрыцця Еўрапейскіх гульняў утварылася чарга на ўваход на станцыю "Кастрычніцкая" першай веткі мінскага метро. Гэта бліжэйшая да стадыёна "Дынама" станцыя першай веткі.

"Станцыя "Кастрычніцкая" перапоўненая, людзей на яе пускаюць дазавана", — абвяшчаюць валанцёры. Яны рэкамендуюць людзям, якія выходзяць са стадыёна, ісці ў бок станцый "Плошча Леніна" (першая ветка) ці "Першамайская" (другая ветка).

Цырымонія закрыцця Еўрапейскіх гульняў 2019 прайшла на мінскім стадыёне "Дынама" з 22:00 да 23:50 30 чэрвеня. Трыбуны стадыёна змяшчаюць 22,2 тысячы чалавек.