Пасля забароны рэкламы магаў і варажбітоў у Беларусі стала болей псіхолагаў

Беларускія магі і варажбіты раптам сталі псіхолагамі. Нагадаем, з 13 верасня ў нашай краіне забароненая рэклама магаў і экстрасэнсаў. У выніку, у многіх выпадках цяпер змянілася толькі падача рэкламы, а змест паслугаў застаўся ранейшым. Колішнія астролагі ці парапсіхолагамі сталі проста "псіхолагамі", якія абяцаюць "псіхалагічную дапамогу". Як адзначаюць "Белорусские новости" са спасылкай на Міністэрства гандлю, цэнтры, якія аказвалі паслугі чараўнікоў, дзякуючы наяўнасці псіхалагічных паслугаў у іх арсенале, могуць не толькі працягваць сваю дзейнасць, але і рэкламаваць яе, не парушаючы закон. Заканадаўства аб рэкламе не ўтрымлівае спецыяльных нормаў, якія рэгламентуюць рэкламу псіхалагічных паслугаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі