Пасля выбараў у Беларусі пад рэпрэсіі трапілі не менш за 800 дзеячаў культуры

Пасля выбараў у Беларусі пад рэпрэсіі трапілі не менш за 800 дзеячаў культуры

Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі пад рэпрэсіі трапілі не менш за 800 дзеячаў культуры. Пра гэта ў інтэрв'ю "Новой газете" заявіў кіраўнік Беларускай рады культуры Сяргей Будкін. Паводле яго слоў, агульная лічба рэпрэсаваных у нашай краіне — каля 40 тысяч чалавек.

800 рэпрэсаваных творцаў — гэта прыблізная лічба, а насамрэч іх можа быць як мінімум удвая больш, лічыць Будкін. Ён перакананы, што "рэпрэсіі адбіліся на ўсёй культуры". Сярод затрыманых, асуджаных — музыкі, мастакі, літаратары.

"Усе спробы нешта правесці, нават ціха і акуратна, заканчваюцца налётамі і затрыманнямі, — распавядае кіраўнік Беларускай рады культуры. — Канцэртныя пляцоўкі яшчэ неяк існуюць за кошт гастроляў палітычна нэйтральных выканаўцаў, астатнія пад забаронай".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі