Вы тут

Пасля сустрэчы з Лукашэнкам, хворым на каранавірус, Пуцін пачуваецца выдатна

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін / president.gov.by

Уладзімір Пуцін пачуваецца добра. Так адказаў яго прэс-сакратар Дзмітрый Пяскоў на пытанне РБК.

Журналісты пацікавіліся, ці былі ў расійскага кіраўніка праявы каранавіруса пасдя сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам. "Прэзідэнт выдатна сябе адчувае. У працоўным настроі, працуе", — заявіў Пяскоў.

Напярэдадні беларускі кіраўнік распавёў, што перанёс на нагах заражэнне каранавірусам — штамам омікрон. Аднак ён не ўдакладніў, калі менавіта перахварэў на каранавірус. 

Апошняя асабістая сустрэча Лукашэнкі і Пуціна адбылася 29 снежня 2021 года.

Пра Пуціна паведамлялася, што ён прайшоў і вакцынацыю, і рэвакцынацыя. Лукашэнка неаднаразова казаў, што адмовіўся ад прышчэпкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.