Пасля першага тайма матчу БАТЭ - "Леўскі" нічыя 1:1, выдалены Блізнюк

У Барысаве праходзіць другі матч 3-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў паміж мясцовым БАТЭ і балгарскім "Леўскі". Пасля першага тайма нічыя 1:1. На 14-й хвіліне гол забіў Сяргей Сасноўскі, але госці здолелі зраўняць лік (на 39-й хвіліне вызначыўся Уладзімір Гаджэў). Да таго ж на 43-й хвіліне быў выдалены нападаючы БАТЭ Генадзь Блізнюк.
Нагадаем, у першым матчы беларусы перамаглі з лікам 1:0.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі