Пасля мінскага аўтасалона былі канфіскаваныя літоўскія мікрааўтобусы

Два турыстычных мікрааўтобусы - кемперы - канфіскаваныя ў літоўскай кампаніі, якая брала ўдзел у мінскім аўтасалоне. Паведамляецца, што яны былі прадстаўленыя на выставе, якая праходзіла два тыдні таму. Паводле словаў кіраўніка літоўскай дэлегацыі на Беларуска-літоўскім эканамічным форуме Вітаўтаса Наўдужаса, ён папрасіў беларускія ўлады разабрацца з гэтым інцыдэнтам. Ён сцвярджае, што мікрааўтобусы былі прывезеныя ў Беларусь па ўсіх правілах.

Пра іх канфіскацыю літоўскаму боку было заяўлена толькі пасля заканчэння працы аўтасалону, паведамляе "Інтэрфакс".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі