Вы тут

Пасля марша пенсіянераў затрымалі дваіх журналістаў

Аляксандра Квіткевіч / baj.by

Пасля марша пенсіянераў у Мінску сілавікі затрымалі дваіх журналістаў, якія асвятлялі падзею. 

Як паведамляе прэс-служба БАЖ, у Ленінскі РУУС даставілі Аляксандру Квіткевіч (TUT.BY і газета "Новы Час") і Максіма Лаўрэцкага (БелаПАН).

Вядома, што на Квіткевіч склалі адміністрацыйны пратакол па арт. 23.34 КаАп Беларусі: яе вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве. Дзяўчыну завезлі на Акрэсціна, заўтра адбудзецца суд над ёй.

Пазней стала вядома, што Лаўрэцкі таксама адпраўлены на Акрэсціна да суда.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.