Пасля фэйкавай рассылкі ГУБАЗіК затрымаў 40-гадовага мінчука

Андрэй Варонін / vk.com
Андрэй Варонін / vk.com

Пасля фэйкавай рассылкі ГУБАЗіК затрымаў 40-гадовага мінчука. Гэта Андрэй Варонін. Ці распачалі супраць яго нейкую справу, пакуль невядома, піша "Наша ніва".

Пра фэйкавую рассылку ад імя BYPOL стала вядома ў чацвер. У ёй прапаноўвалася прайсці па спасылцы, каб праверыць, ці ёсць тваё прозвішча ў базе ГУБАЗіКа.

BYPOL адразу ж заявіў, што не мае дачынення да рассылкі, а за ёй стаяць сілавікі, якія "стварылі фальшывы чат-бот для папаўнення арміі затрыманых". Гэта не першая такая правакацыя, мэтай якой з'яўляецца выяўленне падпольшчыкаў у Беларусі, якія чакаюць пачатку рэалізацыі "Плана "Перамога".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі